Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 ліпеня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны развіццю спорту ў Беларусі і вынікам II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць аб беларускім заканадаўстве ў сферы фізічнай культуры і спорту, інфраструктуры, арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам, развіцці масавага спорту ў нашай краіне, гісторыі алімпійскага руху ў Беларусі, падрыхтоўцы, правядзенні і выніках II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, перспектывах далейшага развіцця спорту ў Сінявокай і інш.
У якасці дадатковых будуць разгледжаны тэмы: «Супрацьдзеянне карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях» і «Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48