Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык сёння правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Ольса». Палілог адбыўся ў межах адзінага дня інфармавання
Дзмітрый Харытончык расказаў прысутным аб беларускім заканадаўстве ў сферы фізічнай культуры і спорту, інфраструктуры, арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай працы з насельніцтвам, развіцці масавага спорту ў нашай краіне, гісторыі алімпійскага руху ў Беларусі, падрыхтоўцы, правядзенні і выніках II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, перспектывах далейшага развіцця спорту ў Сінявокай і інш. У якасці дадатковай старшыня абласнога Савета дэпутатаў агучыў тэму «Супрацьдзеянне карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях»
Падчас сустрэчы работнікі прадпрыемства змаглі задаць Дзмітрыю Харытончыку пытанні. Праграма візіту таксама прадугледжвала знаёмства з музейнай экспазіцыяй, прадукцыяй, асноўнымі сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі і перспектывамі развіцця ААТ «Ольса».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:40
08.10.2025 - 11:53
Прымор'е сустракае беларускіх гасцей. Ва Уладзівастоку стартавалі Дні Рэспублікі Беларусь
04.10.2025 - 14:21