Дадатковы набор на бюджэтныя месцы праводзіць Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія. Пра гэта паведамляецца на сайце ВНУ.
Засталося 79 свабодных месцаў на спецыяльнасці:
«Аграномія» – 32 месцы
Кваліфікацыя: аграном
Тэрмін навучання: 4 гады
Форма навучання: дзённая
Экзамены: біялогія (ЦТ), хімія (ЦТ).
«Аграхімія і глебазнаўства» – 1 месца
Кваліфікацыя: аграном
Тэрмін навучання: 4 гады
Форма навучання: дзённая
Экзамены: біялогія (ЦТ), хімія (ЦТ).
«Заатэхнія» – 46 месцаў
Кваліфікацыя: Зоаінжынер
Тэрмін навучання: 4 гады
Форма навучання: дзённая
Экзамены: біялогія (ЦТ), хімія (ЦТ).
Абітурыентам неабходна мець сертыфікаты ЦТ па біялогіі і хіміі ад 7 балаў, або даведку аб выніках здачы ўступных выпрабаванняў па біялогіі і хіміі ў іншых УВА, або атэстат з залатым або сярэбраным медалём, або дыплом з адзнакай на аснове агульнай сярэдняй адукацыі.
Прыём дакументаў з 30 ліпеня па 1 жніўня.
Графік работы прыёмнай камісіі: з 9:00 да 18:00 (без выхадных), тэл. (802233) 59465, 79731. Вучэбны корпус № 11, вул. Мічурына, 13.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца тут.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 12:11
Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў стартуе ў Магілёве 16 траўня
06.05.2024 - 09:57
24.04.2024 - 15:15
На ўзбярэжжы заліва Дняпра ў чэмпіянаце «Кубак чысціні Беларусі» паспаборнічаюць 23 каманды
23.04.2024 - 10:50
Моладзевы вясновы баль прайшоў у Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі