Абавязковы для ажыццяўлення вытворчай дзейнасці комплексны прыродаахоўны дазвол прадпрыемству ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» будзе выдадзены толькі ў выпадку праходжання праектнай дакументацыі дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і атрымання адпаведнага станоўчага заключэння. Пра гэта адзначылі ў Магілёўскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У дзеянне такі дазвол уступіць толькі з моманту афіцыйнага ўводу аб’екта ў эксплуатацыю.
Суразмоўцы нагадалі, што будаўніцтва прадпрыемства ажыццяўлялася на падставе архітэктурнага праекта, які прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу (заключэнне ад 12. 03.2015 г. № 20).
У сувязі з карэкціроўкай праекта дакументацыя падлягае паўторнай дзяржаўнай экалагічнай экспертызе. Паводле наяўнай у аблкамітэце інфармацыі, названая дакументацыя была накіравана ў ДУ «Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Пісьмом ад 21 чэрвеня 2019 года № 04-03/58-АР Цэнтрам было адмоўлена ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры ў сувязі з наяўнымі заўвагамі па праекце. Дакументацыя вернута на дапрацоўку для іх ліквідацыі.
Перад уводам у эксплуатацыю прадпрыемства будзе праверана адпаведнымі спецыялістамі на прадмет выканання ў поўным аб’ёме патрабаванняў дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, адпаведнасць завершанага будаўніцтвам аб’екта зацверджанай праектнай дакументацыі і патрабаванням экалагічнай бяспекі.
«Іншыя пазіцыі і меркаванні са спасылкай на абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго службовых асоб, якія публікуюцца ў сродках масавай інфармацыі і сетцы Інтэрнэт, варта лічыць несапраўднымі», – падкрэслілі ў аблкамітэце.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44