Чарговая чатырнаццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 23 жніўня ў 10.00 у Доме саветаў (каб. 245 аблвыканкама).
Будуць разглядацца пытанні:
Аб стане забеспячэння кадрамі аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, шляхах павышэння якасці падрыхтоўкі і замацавання кадраў у вёсцы
Аб справаздачы дэпутата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Ульянаўскай выбарчай акрузе № 13 Гацко У. У.
На сесію запрашаюцца:
– члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
– дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў;
– члены аблвыканкама;
– кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама;
– прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
– прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)