У новым навучальным годзе плата за карыстанне падручнікамі складзе Br12,75 для школьнікаў і Br5,1 - для дашкольнікаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.
У Мінадукацыі нагадалі, што ў 2018 годзе плату за карыстанне падручнікамі ў беларускіх школах прывязалі да базавай велічыні. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 28 жніўня 2018 года нумар 621 кошт камплекта для тых, хто асвойвае змест адукацыйных параграм дашкольнай адукацыі, складзе 0,2 базавай велічыні (1 БВ - Br25,5), агульнай сярэдняй - 0,5 БВ. У міністэрстве праінфармавалі, што ніякіх змен у пастанову не ўносілася, а значыць бацькам школьнікаў за падручнікі трэба будзе заплаціць Br12,75 (Br12,25 - у мінулым навучальным годзе), дашкольнікаў - Br5,1 (Br4,9).
Як паведамлялася, да новага навучальнага года плануецца выпусціць 73 новыя навучальныя выданні. Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня, у панядзелак. Заняткі пачнуцца для 1 млн 30 тыс. школьнікаў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне