У Беларусі запусцяць спецыяльны сайт перапісу насельніцтва 2019 года. Такім чынам, усе жадаючыя змогуць запоўніць апытальнік праз інтэрнэт. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным камітэце Магілёўскай вобласці.
Рэсурс для перапісу анлайн пакуль знаходзіцца ў распрацоўцы. Яго прэзентацыя адбудзецца 4 кастрычніка. У сэрвісе будзе 2 адрасы: адзін на лацінскай мове, другі – на кірыліцы. Пакуль адкрыты толькі промасайт.
Прайшоўшы працэдуру рэгістрацыі, чалавек атрымае перадзапоўнены перапісны ліст, дзе ўжо будуць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку, асабісты нумар, дата і месца нараджэння. Застанецца дапоўніць яго адсутнай інфармацыяй – адукацыя, месца пражывання, колькі людзей з вамі жыве і гэтак далей. Для перапісу насельніцтва будзе выкарыстана база міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі, у дакладнасці даных якой можна не сумнявацца.
Нагадаем: перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года. Тым, хто не зможа самастойна запоўніць анкету ў інтэрнэце, прайсці перапіс дапамогуць спецыялісты на стацыянарных участках або дома.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48