Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9-10 верасня падчас акцыі «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Васіль Сіўчак.
«З 9 па 10 верасня падчас «Адзінага дня бяспекі» ва ўсіх школах запланавана правядзенне адпрацовак планаў эвакуацыі людзей на выпадак узнікнення пажару, у тым ліку і пры ўдзеле работнікаў МНС», – сказаў Васіль Сіўчак. Ратавальнікі ў гэтыя дні таксама будуць праводзіць класныя гадзіны, дзе пагавораць з дзецьмі аб правілах бяспекі.
Работнікі МНС перад пачаткам навучальнага года правялі наглядна-прафілактычныя мерапрыемствы ў 2864 школах. Як правіла, парушэнні супрацьпажарных патрабаванняў рэжымнага характару ліквідаваліся адразу падчас праверак. На адрас кіраўнікоў і службовых асоб устаноў адукацыі ўнесена 13 прадстаўленняў аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць правапарушэнням па пытаннях супрацьпажарнай бяспекі.
«Паслядоўная праца ўсіх зацікаўленых дазволіла павысіць узровень пажарнай бяспекі ва ўстановах адукацыі. Як вынік – падчас кантрольных мерапрыемстваў па ацэнцы гатоўнасці школ да новага навучальнага года органы дзяржаўнага пажарнага нагляду не выявілі парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю дзяцей», – адзначыў Васіль Сіўчак. Практычна з усім персаналам школ (а гэта каля 30 тыс. чалавек)праведзены супрацьпажарныя інструктажы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)