Традыцыйна першага верасня ва ўсіх установах адукацыі Шклоўскага раёна адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў.

У цёплай сяброўскай атмасферы прайшла школьная лінейка і ў ДУА «Гарадзецкі КПК д/с – СШ Шклоўскага раёна». На плошчы перад будынкам школы сабраліся педагогі, вучні, а таксама іх родныя. Ганаровымі гасцямі свята тут сталі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Артамонаў, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка.
Адкрыла свята, па традыцыі, дырэктар школы Аксана Дарагонька. Яна павітала вучняў і пажадала ім поспехаў у наступным навучальным годзе, а таксама ўручыла вучням другога класа футбольныя мячы ад Беларускай федэрацыі футбола.

Віншуючы са святам вучняў, педагогаў, бацькоў, Андрэй Кунцэвіч адзначыў: «Дзень ведаў – асаблівы дзень, які дае старт новаму навучальнаму году і адкрывае перад вамі дзверы ў краіну ведаў. І наколькі шырока гэтыя дзверы будуць расчынены, залежыць непасрэдна ад вас, вашага цярпення, старання, стараннасці і жадання пазнаваць нешта новае, удасканальвацца і развівацца. Памятайце, вы – надзея бацькоў, педагогаў, сваёй малой радзімы і нашай краіны. Міру вам, дабра і дабрабыту». У якасці падарунка Андрэй Міхайлавіч перадаў школе кнігі – навінкі беларускіх выдавецтваў.

Далі слова і першакласнікам. Сёлета ў школе ўпершыню села за парты 11 чалавек. Са зваротнымі словамі пажадання для іх выступілі адзінаццацікласнікі і ўручылі кнігі «Беларусь – наша радзіма». Падарункі самым маленькім вучням уручылі таксама дырэктар ЗАТ «АСБ-Агра Гарадзец» Юрый Палтарак і старшыня Гарадзецкага сельвыканкама Ігар Букетаў.

Урачыстым момантам свята стаў школьны званок, які далі вучань 11 класа Мікіта Грэкаў і вучаніца 1 класа Дар’я Дзінцю.
Пасля заканчэння ўрачыстай лінейкі вучні адправіліся на свой першы ўрок. Дарэчы, у адзінаццатым класе яго правёў Андрэй Кунцэвіч. Ён не толькі расказаў прысутным аб сучаснай Беларусі, але і правёў экскурс па асноўных гістарычных датах, заадно праверыўшы веды вучняў. Акрамя гэтага, Андрэй Міхайлавіч пацікавіўся ў вучняў планамі на будучыню і пажадаў кожнаму з іх выбраць правільную дарогу ў жыцці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:13
Высілкамі ўлады, арганізацый і мясцовых жыхароў: шырокія працы па добраўпарадкаванні вядуць у Быхаве
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі