Міжнародны пленэр «Сожская палітра» пройдзе ў Крычаве з 24 па 28 верасня. Прымяркуюць яго да Дня горада, паведамілі ў дзіцячай школе мастацтваў раённага цэнтра.
Удзельнікамі пленэру стануць мастакі з Беларусі і Расіі. На новыя творы майстроў пэндзля натхніць Замкавая гара і іншыя мясцовыя славутасці, а яшчэ яркія фарбы восені.
Зараз арганізатары пленэру прымаюць заяўкі. Адправіць іх можна на электронную поштуkrichevartskool@tut.by.
Працы мастакоў ўвойдуць у экспазіцыю, якая будзе прадстаўлена ў выставачнай зале Палаца Пацёмкіна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00
03.05.2024 - 09:40