RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Неабходна павышэнне прадуктыўнасці дойнага статка і мінімізацыя падзяжу жывёлы – Леанід Заяц

Выязное пасяджэнне аблвыканкама адбылося ў Магілёўскім раёне. Як адзначыў кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, галоўная задача мерапрыемства – прадэманстраваць перадавы вопыт у галіне жывёлагадоўлі. У якасці ўзораў для пераймання – філіял «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» і малочна-таварны комплекс ААТ «Магілёўскі лянок».

На думку Леаніда Зайца, сярод галоўных прычын невытворчага выбыцця буйной рагатай жывёлы – чалавечы фактар, нізкі ўзровень прафпадрыхтоўкі кадраў. Каб забяспечыць захаванасць жывёлы, неабходна дыктатура тэхналогіі вытворчасці. Сітуацыю з падзяжом жывёлы ў сельгаспрадпрыемствах рэспублікі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў «абуральнай безгаспадарчасцю». І сапраўды, вытворчыя паказчыкі перадавых гаспадарак Магілёўшчыны даказваюць, што малако можа быць толькі класа «экстра», а захаванасць цялят складаць 99%. Такі вынік, напрыкладу, у «Вендаражы».

На думку спецыялістаў Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці, асноўныя праблемы ў сельгасарганізацыях рэгіёна звязаны з фінансавымі стратамі ад зваротаў няякаснага малака, парушэннямі тэхналогіі па выпайцы цялят, неналежны ўлік жывёлы, а таксама той факт, што камп’ютарнае кіраванне на некаторых сучасных МТФ застаецца незадзейнічаным.

Вынікам выязнога пасяджэння павінна стаць растыражаванне перадавога вопыту ва ўсіх гаспадарках вобласці. Практычная частка ўяўляла з сябе самыя сапраўдныя майстар-класы ад ветэрынараў, заатэхнікаў і іншых спецыялістаў з галіны жывёлагадоўлі.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая