Свята адкрыцця новага навучальнага года «Дарогай натхнення і творчасці» завершыць Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры творчасці, на пляцоўцы якога (Магілёў, пр-т Міру, 23 а) 7 верасня адбудзецца мерапрыемства.
З 11.00 да 15.00 для дзяцей будуць арганізаваны вясёлыя атракцыёны, гульні, спартыўныя эстафеты, інтэрактыўныя пляцоўкі па вырабе мадэляў самалётаў, стварэнні букетаў, кветкавых кампазіцый, упрыгожванняў з прыроднага матэрыялу. Тут жа пройдзе дэманстрацыя дзеючых робатаў і запуск у неба квадракоптараў. Для дашкольнікаў і іх бацькоў падрыхтаваны навучальныя майстар-класы «Мы расцём». Удзельнікі свята змогуць прайсці турысцкую паласу перашкод, пакаштаваць духмянай гарбаты ў фітабары. Акрамя таго, будзе працаваць інфацэнтр, дзе дзеці і іх бацькі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю абласнога цэнтра творчасці і выбраць аб’яднанні па інтарэсах. Святочную атмасферу дапоўняць выступленні мастацкіх калектываў.
Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праходзіць у Магілёўскай вобласці з 2 верасня. У ліку асноўных мэт акцыі – прыцягненне навучэнцаў да заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, фарміраванне станоўчай грамадскай думкі аб ролі і значнасці ўстаноў дадатковай адукацыі ў сістэме адукацыі раёна(горада), знаёмства навучэнцаў і бацькоў з канкрэтнымі ўстановамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, іх магчымасцямі па арганізацыі змястоўнага вольнага часу і асобаснага развіцця навучэнцаў.
У межах тыдня праходзяць маштабныя і цікавыя акцыі, у ліку якіх дні адчыненых дзвярэй, майстар-класы, акцыі, фестывалі, канцэртна-забаўляльныя і забаўляльныя праграмы, экскурсіі, канцэртныя праграмы на прадпрыемствах і ва ўстановах адукацыі, інтэрнатах, у клубах па месцы жыхарства, падчас якіх навучэнцы і бацькі могуць атрымаць поўную інфармацыю аб дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах і ўстановы ў цэлым.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)