«Апетыт» насельніцтва рэгіёна ў міжсезонне вызначаюць мясцовыя органы ўлады, зыходзячы з планаванай кан’юнктуры рынку.
Як паведамілі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, аб’ёмы стабілізацыйнага фонду ў рэгіёне ў гэтым годзе будуць закладзены на ўзроўні мінулага года. Эканамісты з розных ведамстваў кожны год з красавіка падлічваюць, колькі і чаго неабходна для стварэння чарговага запасу. Скласці прагнозы з дакладнасцю да кілаграма немагчыма. Але звышнарматыўная колькасць не павінна быць занадта вялікай, інакш тавар не запатрабуюць, а сельская гаспадарка панясе страты. З гэтага ўраджаю ў стабілізацыйны фонд будзе закладзена 3600 т бульбы, 1835 т капусты, 800 т морквы, 700 т буракоў, 860 т цыбулі, 770 т садавіны.
Закладкай стабілізацыйнага фонду агародніны і садавіны ў Магілёўскай вобласці занятыя сельгаспрадпрыемствы і фермеры. Завяршыць фарміраванне стабфонду плануецца да 15 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў