Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 3 з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Касцюковіцкім, Краснапольскім і Хоцімскім раёнах, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У сувязі з сухім надвор’ем, узнікненнем высокай пажарнай небяспекі ўведзена забарона на наведванне лясоў грамадзянамі, а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага, удакладнілі ў ведамстве. Парушальнікам гэтай забароны можа пагражаць папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь.
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць увядзенне і зняцце абмежаванняў у сваім рэгіёне. Карта аператыўна абнаўляецца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.08.2025 - 16:28
Фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» збярэ ў Магілёве каля тысячы ўдзельнікаў
22.08.2025 - 18:16
19.08.2025 - 10:05
Напярэдадні новага навучальнага года Анатоль Ісачанка наведаў Вішоўскую сярэднюю школу
18.08.2025 - 09:45