За 8 месяцаў 2019 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 543 пажары, у якіх загінула 45 чалавек. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Асноўная прычына трагедый – неасцярожнае абыходжанне з агнём, як правіла, пры курэнні. Праз гэта пазбавіліся жыцця 43 чалавекі, прычым 80 % на момант узгарання былі п’яныя.
Толькі за суткі ў рэгіёне адбыліся тры пажары: у Круглым, Мсціслаўскім і Шклоўскім раёнах. На жаль, не абышлося без гібелі.
Па не ўстаноўленай пакуль прычыне 12 верасня каля 15.00 загарэўся дачны дом, размешчаны ў в. Плешчыцы Шклоўскага раёна. Суседзі заўважылі ўзгаранне, калі з дома ўжо вырываўся агонь. На дапамогу прыбеглі мужчыны, якія працавалі на полі. Яны ўбеглі ў хату і выцягнулі з вогненнай пасткі 65-гадовага гаспадара, які з апёкамі 3% цела (перадплечча) быў шпіталізаваны. А вось выратаваць 62-гадовую жонку не ўдалося. Яе без прыкмет жыцця ў калідоры знайшлі ратавальнікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)