Дні адчыненых дзвярэй адбудуцца ў Магілёўскім інстытуце МУС (вул. Крупскай, 67) 20 і 27 верасня а 15.00. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.
Будучыя абітурыенты змогуць даведацца пра спецыфіку дзейнасці органаў унутраных спраў, прайсці субяседаванне на прыдатнасць да службы, азнаёміцца з умовамі жыцця і вучобы будучых афіцэраў, у тым ліку адаптацыяй навабранцаў падчас навучальнага збору.
«Многія цяпер уяўляюць сабе службу ў міліцыі па сучасных фільмах, якія не заўсёды адпавядаюць рэчаіснасці, – адзначылі суразмоўцы. – Служба ў міліцыі – цяжкая сфера дзейнасці, таму ў такія дні адчыненых дзвярэй мы ставім сабе мэту паказаць абітурыентам рэальнасць службы, каб яны свядома падыходзілі да выбару сваёй прафесіі».
Тэлефон для даведак – 8 (0222) 71 96 04.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза