З 1 па 6 лістапада ў Бабруйску пройдзе VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Па традыцыі яго праграма складаецца са спектакляў па творах беларускіх аўтараў. У конкурсе прыме ўдзел 12 спектакляў з 11 беларускіх і замежных тэатраў. Традыцыйна праграма фестывалю таксама ўключае ў сябе творчую лабараторыю: чыткі п’ес, лекцыі і прэзентацыі пры падтрымцы Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры.
Сярод пастановак конкурснай праграмы гэтага года: «Сымон-музыка» (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа), «Ляцелі арэлі» паводле п’есы Канстанціна Сцешыка (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр), спектакль аўтара і рэжысёра Карыны Рыбак «Музыка вуліц» (Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў), «Опіум» Віталя Каралёва (Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТКарпарэйшн»).
Таксама ў Бабруйску ўбачаць адразу два спектаклі вядомага ўкраінскага рэжысёра Стаса Жыркова: «Тата, ты мяне любіў?» Кіеўскага акадэмічнага тэатра «Залатыя вароты» па п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага і незалежны тэатральны праект “ГЭТАМЫ” па кнізе Андрэя Горвата. Калужскі абласны тэатр юнага гледача прадставіць сваю версію драматычнай балады Аляксея Дударава «Не пакідай мяне». Камерны драматычны тэатр з Волагды пакажа зонг-оперу «Серэнада над далінай»паводле аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада».
Пакажуць на форуме і дзве пастаноўкі па п’есах Паўла Пражко: «Ураджай»Купалаўскага тэатра і «Два пярсцёнкі»незалежнай тэатральнай групы «тэатр post» з Санкт-Пецярбурга. Таксама свае спектаклі ў Бабруйску прадставяць Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Пермскі ТЮГ, Грузінскі дзяржаўны прафесійны драматычны тэатр горада Горы імя Георгія Ерыставі, Тэатр Адэскага разліву «ЛанжеронЪ» (г. Харкаў).
Гаспадар фестывальнай пляцоўкі – Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча – прадставіць у конкурсе прэм’ерны спектакль «Сіртакі» па п’есе Вольгі Прусак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 12:13
Аляксандр Лукашэнка: асноўную рэальную рызыку для Беларусі стварае гарачая кропка ва Украіне
24.04.2024 - 14:34
«Гэта эвалюцыйнае развіццё». Аляксандр Лукашэнка на УНС аб новым этапе ў палітычным жыцці краіны
24.04.2024 - 09:07
Час выбраў нас! Усебеларускі народны сход пройдзе 24-25 красавіка ў Палацы Рэспублікі
23.04.2024 - 12:43
На пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама зацверджаны Алег Стэльмашок
20.04.2024 - 16:06