Прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 85-годдзю гістарычнай адукацыі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
– Гісторыя мае найважнейшае значэнне ў жыцці грамадства і дзяржавы. Бо яна не проста адлюстраванне мінулага. Гэта аснова выбару шляху развіцця краіны з апорай на самаідэнтычнасць, унікальныя духоўныя, культурныя, маральныя каштоўнасці народа. У іх фарміраванні асаблівая роля належыць прафесійным гісторыкам: ад школьных педагогаў да вучоных-акадэмікаў, – гаворыцца ў прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзякуючы плённай працы выкладчыкаў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце падрыхтаваны многія заслужаныя настаўнікі, палітолагі, журналісты, дзяржаўныя дзеячы.
– Глыбокія навуковыя даследаванні, якія праводзяць выпускнікі гістарычнага факультэта, з’яўляюцца важкім укладам у асэнсаванне нашай нацыянальнай спадчыны, выхаванне ў моладзі патрыятызму і пачуцця гонару за мінулае і сучаснасць Беларусі,– канстатаваў Прэзідэнт. – Перакананы, што і ў далейшым універсітэт захавае высокі статус аднаго з вядучых цэнтраў гістарычнай адукацыі краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48
29.04.2024 - 13:41
Айчыннымі гатункамі на Магілёўшчыне засеяна 96 працэнтаў пасеваў збожжавых культур
26.04.2024 - 14:58
«Чарнобыльскі ўдар з'яднаў беларусаў». Памяць ахвяр аварыі на ЧАЭС ушанавалі ў Слаўгарадзе