Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Дзмітрыя Пімашэнкі на пасаду старшыні Мсціслаўскага райвыканкама. Ён пераходзіць кіраўніком суседняга рэгіёна з пасады старшыні Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў. Таму ведае раён даволі добра. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на важны нюанс:
– Майце на ўвазе тое, што ад вас там патрабуецца. Мсціслаўскі раён, як бы там ні было, гэта не ваш (Дрыбінскі) раён. Ваш – добры, кампактны, прыгожы раён. А там махіна па параўнанні з вашым раёнам. Гэта, па-першае. А па-другое, ён не мае таго ўзроўню, які павінен мець гэты раён. Гэта жытніца, можна сказаць, Магілёўшчыны. І вынікі працы павінны там быць у разы лепшыя. Вы будзеце пастаянна на віду. Я ведаю і разумею, што такое Мсціслаўшчына. Не кажучы ўжо пра губернатара, які чакае прыбаўкі для вобласці.
Па матэрыяале БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў