Новы мост праз Сож у Слаўгарадскім раёне адкрыюць з першымі маразамі. Легкавы транспарт праедзе па новым мосце ад Слаўгарада да Краснаполля ўжо сёлета. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер РУП «Магілёўаўтадар» Барыс Іваноў. Новы мост самы вялікі ў вобласці. Яго даўжыня – 500 метраў.
Гатоўнасць моста складае 95%. У пачатку кастрычніка ён паспяхова прайшоў усе выпрабаванні.
«Як толькі наступяць маразы, пантон дэмантуюць, а легкавы транспарт пусцяць па новым мосце. Цяпер на ім робяць тратуар, засыпаюць дарогу пясчана-гравійнай сумессю. У наступным годзе тут з’явіцца цэментна-бетоннае пакрыццё. Плануецца, што ўрачыстае адкрыццё моста адбудзецца летам 2020 года», – расказаў Барыс Іваноў.
Да першага рамонту мост праслужыць каля 50 гадоў. Пры правільнай эксплуатацыі тэрмін яго службы – больш за стагоддзе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.11.2025 - 14:22
Выстава работ мастака Абрама Рабкіна «Горад, у якім я застаўся» адкрыецца ў Бабруйску 21 лістапада
21.11.2025 - 12:46
Новую сістэму асвятлення пешаходных пераходаў тэсціруюць у Чавусах
20.11.2025 - 14:29
Новы старшыня Хоцімскага райвыканкама: павінен быць вынік, на гэта будзе накіравана ўся праца
20.11.2025 - 09:29
У Магілёўскім раёне збіраюць сродкі на кансервацыю старажытнага касцёла