Серыю турысцкіх атласаў абласцей Беларусі, якія выпускаюцца «Белкартаграфіяй», папоўніў даведнік па Магілёўскай вобласці, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.
Атлас змяшчае інфармацыю аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні рэгіёна, агульнагеаграфічную карту ў маштабе 1:250 000, дапоўненую аб’ектамі індустрыі турызму і краязнаўчага значэння. Таксама маюцца планы цэнтральных частак гарадоў з іх гербамі і славутасцямі.
Выданне змяшчае кароткае апісанне вобласці, населеных пунктаў, якое суправаджаецца фотаздымкамі. Прадстаўлены адрасы, тэлефоны, сайты і e-mail турысцкіх аздараўленчых комплексаў, баз, дамоў адпачынку, дамоў паляўнічых і рыбаловаў, санаторыяў і аграсядзіб.
Атлас, упэўненыя яго складальнікі, стане незаменным памочнікам у вывучэнні прыроды, гісторыі і культуры вобласці і цудоўным даведнікам для жыхароў і гасцей краю.
Фота – Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44