У Магілёўскай вобласці сёння праходзіць суботнік па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі. Праца кіпіць на многіх аб’ектах рэгіёна, але асноўныя працоўныя сілы кінутыя на добраўпарадкаванне двароў, плошчаў, сквераў, вуліц, паркаў і зон адпачынку. Тут упор робіцца на пасадку новых дрэў і кустоў.
У Магілёве масавыя пасадкі арганізавалі адразу на некалькіх пляцоўках. У прыватнасці, каля новай школы ў Казіміраўцы ўжо высадзілі 80 туй, а на вуліцах мікрараёна з’явілася больш за 800 новых дрэў і 100 кустоў.
У гутарцы з журналістамі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц выказаў словы падзякі ўсім, хто сёння бярэ ўдзел у азеляненні гарадоў, райцэнтраў і пасёлкаў. Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што асноўная мэта суботніка – зрабіць нашы населеныя пункты больш прыгожымі, аб’яднаць у важнай справе навядзення парадку на малой радзіме намаганні ўлад і насельніцтва. «Талакой лягчэй выконваць гэту працу», – падкрэсліў Леанід Заяц, выказаўшы ўпэўненасць, што гэты дзень дадасць у будучыні зялёных масіваў на карце рэгіёна.
Паводле слоў старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Харытончыка, плануецца, што падчас абласнога суботніка жыхары Прыдняпроўскага краю высадзяць больш за 50 тыс. маладых дрэў і кустоў. Удзельнікамі гэтай добрай справы стануць каля 15 тыс. чалавек. «Без сумневу, новыя дрэвы, пасаджаныя з душэўнай цеплынёй, зробяць месцы любімымі для нашых жыхароў», – сказаў Дзмітрый Харытончык.
Дарэчы, новыя туі каля Магілёўскай школы № 46 гарманічна ўпісаліся ў пейзаж. Яны непераборлівыя ў доглядзе, але надалі аскетычнай цэнтральнай алеі, якая вядзе да новай навучальнай установы, прывабнасць і прыгажосць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48
29.04.2024 - 13:41
Айчыннымі гатункамі на Магілёўшчыне засеяна 96 працэнтаў пасеваў збожжавых культур