Сто гадоў таму, 1 лістапада 1919 года, выйшаў першы нумар газеты «Голос коммуниста». Так называлася выданне, якое сёння вядома ў Магілёўскай вобласці як «Веснік Чэрыкаўшчыны». Дарэчы, газета была і «Соцыялистычнай перамогай», і «Заклікам Ільіча», перш чым здабыла сучасную назву.
Сёння выйшаў 84 нумар раённай газеты, а ў дужках значыцца лічба 11399. Менавіта столькі выпускаў пабачыла свет за векавы прамежак з дня заснавання. Безумоўна, можна выказаць здагадку, што недзе, магчыма, быў збой, і гэта колькасць мае хібнасць, але яна невялікая.
На працягу ста гадоў раённая газета пісала пра жыццё Чэрыкаўшчыны: працы прадпрыемстваў, людзей, якія тут жывуць, пра тое, што адбываецца тут і цяпер, побач з кожным. Гэта задача невялікая, але зладжанага творчага калектыву – ствараць летапіс роднага краю, складаючы з невялікіх часцінак – фотаздымкаў, каментарыяў, інтэрв’ю, замалёвак – пазл сучаснасці.
Жыццё не стаіць на месцы. На змену ў дадатак да старога прыходзіць новае. Каля дзесяці гадоў таму быў створаны сайт раённай газеты www.cherikovnews.by, паступова выданне стала заяўляць пра сябе ў сацыяльных сетках. І сёння навіны маленькага раёна з маланкавай хуткасцю могуць разлятацца па ўсім свеце, здольныя наблізіць родны куток да тых, хто знаходзіцца далёка за яго межамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45