Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 5 лістапада правядзе ў Магілёве семінар-вучобу для актывістаў, якія прапаноўваюцца саюзам для ажыццяўлення назірання на выбарчых участках рэгіёна падчас выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Навучальнае мерапрыемства пачнецца ў 11.00 у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (пр-т Шміта, 3, корпус 2, аўд. 611). На семінар запрошана 60 назіральнікаў і штатных работнікаў Магілёўскай абласной арганізацыі БРСМ з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю.
Падчас вучобы адбудзецца інтэнсіў з удзелам спецыялістаў і трэнераў у галіне псіхалогіі, выбарчага заканадаўства. Тут таксама раскажуць аб ролі і патрабаваннях, што прад’яўляюцца да назіральнікаў, асноўных момантах іх працы. Завершыць семінар дзелавая гульня «Азбука грамадзяніна», дзе маладыя людзі пры дапамозе мадэлявання розных сітуацый будуць уключаны ў працэсы ўзаемадзеяння адзін з адным, у працу беларускага ўрада і парламента.
Як растлумачылі ў АК ГА «БРСМ», з моманту стварэння ўчастковых камісій прадстаўнікі Магілёўскай абласной арганізацыі БРСМ атрымліваюць статус назіральнікаў. Падчас датэрміновага галасавання і непасрэдна ў дзень выбараў назіральнікі будуць ажыццяўляць кантроль за ходам выбараў дэпутатаў на выбарчых участках.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50