Дзіцячы сад № 5 адкрываецца сёння ў Крычаве. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Крычаўскага райвыканкама Ірына Еўдакіменка.
«Раней у будынку, дзе зараз новы садок, размяшчалася сярэдняя школа. Пасля невялікай мадэрнізацыі і рамонту было прынята рашэнне зрабіць тут дашкольную ўстанову. Ужо сфарміравана 4 групы – больш за 70 чалавек. Ёсць магчымасць павялічыць іх колькасць, Садок разлічаны на 90 дашкалят», – расказала Ірына Еўдакіменка.
Месца для дзіцячага саду было абрана невыпадкова. У мікрараёне Сож працягваецца будаўніцтва жылых будынкаў, тут жа размяшчаюцца сацыяльныя дамы. «Мікрараён працягвае расці, разам з ім павялічваецца і колькасць сем’яў. На чарзе ў дзіцячы сад у гэтым раёне было 74 чалавекі», – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама.
Фінансаванне праекта ішло з мясцовага бюджэту, быў таксама адкрыты дабрачынны рахунак.
Новы дзіцячы сад у Крычаве стане дзявятым па ліку. З яго ўводам у горадзе не застанецца чэргаў у дашкольныя ўстановы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45