Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ запрашае выбаршчыкаў паўдзельнічаць у фотаконкурсе «#Галасую». Каб прыняць удзел у спаборніцтве, неабходна зрабіць фота або сэлфі на выбарчым участку ў дні датэрміновага галасавання або 17 лістапада, апублікаваць здымак на сваёй старонцы УКантакце або запісе ў Instagram, суправадзіць фатаграфію хэштэгамі #ягаласую #МыРазам #МыІдзём #mogbrsm і адзначыць у публікацыі акаўнт @mogbrsm.
«Сёння ў большасці выпадкаў моладзі ўжо не трэба тлумачыць, чаму важна прыйсці на выбары. Таму наша асноўная задача – зрабіць удзел моладзі ў выбарчай кампаніі цікавым і запамінальным. Абласны фотаконкурс «#Галасую» – гэта вынік падтрымкі нашымі актывістамі ініцыятывы моладзі з Мінска. Вынікі свайго конкурсу мы падвядзём 19 лістапада. Інфармацыя будзе размешчана ў нашых сацыяльных сетках УКантакце і Instagram. Пераможца атрымае зарадную прыладу PowerBank ад абласной арганізацыі саюза моладзі», – расказалі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 09:46
«Адзін аднаму падтрымка і апора». Конкурс студэнцкіх сем'яў «Шчаслівыя разам» стартаваў у Магілёве
16.05.2024 - 15:57
Абласны тур рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні пройдзе ў Магілёве 18 мая
16.05.2024 - 11:41