У Магілёўскай вобласці высокая яўка выбаршчыкаў абумоўлена альтэрнатыўнасцю на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. На гэта звярнуў увагу сёння ў час паседжання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі яе старшыня Валерый Берастаў.

Выбаршчыкі рэгіёна традыцыйна праяўляюць высокую актыўнасць на выбарах. Свой голас за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты аддалі 663 625 грамадзян з 804 212, уключаных у спісы для галасавання. Такім чынам, яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў склала 82,52%. «На мой погляд, гэта тлумачыцца ўзрослай цікавасцю да парламенцкіх выбараў з прычыны іх альтэрнатыўнасці. Так, у рэгіёне на адзін дэпутацкі мандат прэтэндавала крыху менш за 5 чалавек”, – рэзюмаваў старшыня выбаркама.

Ён дадаў, што выбары адбыліся па ўсіх акругах вобласці. З 62 кандыдатаў у дэпутаты 13 атрымала права прадстаўляць Магілёўшчыну ў парламенце.


«У цэлым парламенцкія выбары ў вобласці праходзілі планамерна, па-дзелавому, без залішняга напружання. Выбарчымі камісіямі былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для працы», – падкрэсліў старшыня выбаркама.


За ходам выбарчай кампаніі ў рэгіёне сачыла каля 4,5 тыс. назіральнікаў, у тым ліку больш за 50 міжнародных. Прадстаўнікі місій ад СНД і ШАС далі высокую ацэнку арганізацыі і правядзенню выбараў. «На жаль, многія, як ні дзіўна, нацыянальныя назіральнікі, паводле паведамленняў акруговых і ўчастковых камісій, груба парушалі свае паўнамоцтвы, умешваліся ў працу, прычым вельмі настойліва, нават спрабавалі правакаваць старшыняў і членаў камісій на канфлікты, – канстатаваў Валерый Берастаў. – Трэба аддаць належнае камісіям, усюды, дзе былі такія сітуацыі, яны цярпліва дзейнічалі ў межах прававога поля».



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі