Юныя тэнісісты блізкага і далёкага замежжа разыграюць у Магілёве ўзнагароды 51-га Міжнароднага мемарыяла Тані Карпінскай па настольным тэнісе. Спаборніцтвы пройдуць 2-5 снежня ў спарткомплексе «Алімпіец».
Ужо заявілі аб удзеле наймацнейшыя маладыя тэнісісты з гарадоў Беларусі і суседніх дзяржаў – працягваецца падача заявак. Узнагароды турніру разыграюць у трох узроставых групах. Пераможцам і прызёрам ўручаць кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі.
Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 2 снежня ў 15.30. Уваход для заўзятараў вольны.
Першынство дапамагае выявіць і адкрыць будучых зорак настольнага тэніса, да таго ж для саміх удзельнікаў гэта магчымасць набрацца гульнявога вопыту і пагутарыць з калегамі з іншых краін.
Першыя спаборніцтвы адбыліся ў 1969 годзе, калі па ініцыятыве Магілёўскага абласнога спартыўнага камітэта і абкама камсамола было прапанавана правядзенне турніру памяці Тані Карпінскай, вучаніцы сярэдняй школы № 1 горада Магілёва, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны была сувязной і бясстрашнай падпольшчыцай. За баявыя заслугі яна пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны першай ступені.
Мемарыял даў пуцёўку ў вялікі спорт не аднаму пакаленню тэнісістаў. Сярод іх – члены зборнай каманды СССР магілёўцы Валерый Яўневіч і Ала Мухаморава, чэмпіёнка свету расіянка Таццяна Кутаргіна; чэмпіёны і прызёры еўрапейскіх першынстваў Уладзімір Самсонаў, Вераніка і Віктар Паўловічы, Таццяна Кастраміна, Яўген Шчацінін; чэмпіёны Расійскай Федэрацыі – Фёдар Кузьмін, браты Андрэй і Дзмітрый Мазуновы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.06.2024 - 09:48
Алеся Гетманава заваявала золата Гульняў БРІКС у жаночай барацьбе
17.06.2024 - 11:12
14.06.2024 - 16:30
Магілёўскі гімнаст Ягор Шарамкоў заваяваў золата Гульняў БРІКС у вольных практыкаваннях
14.06.2024 - 10:13
Магілёўская штангістка стала першай беларускай чэмпіёнкай Гульняў БРІКС
14.06.2024 - 09:35
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў узяў бронзу ў мнагаборстве на Гульнях БРІКС