Магілёўскі абласны камітэт БРСМ прапануе моладзі паўдзельнічаць у інтэрнэт-акцыі «Разам дзеля жыцця». Праект ужо стартаваў у рэгіёне і будзе доўжыцца да 3 снежня. Конкурс прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які традыцыйна адзначаецца 1 снежня.
Прыняць удзел у акцыі нескладана. Для гэтага неабходна арганізаваць і правесці тэматычны флэшмоб. Маладым людзям прапануецца выстраіцца ў выглядзе сімвала барацьбы са СНІДам – чырвонай стужачкі. Атрыманую фігуру варта абавязкова зафіксаваць на фота ці відэа і размясціць у Instagram Facebook, YouTube з абавязковым выкарыстаннем хэштэгаў #mogbrsm, #супраць_СНІДу, #Разам_дзеля__жыцця, #СНІДу_не, #ЗЛЖ, #Вelarus, #чырвоная_стужачка.
Па выніках акцыі аўтары работ-пераможцаў будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ў намінацыях: «Найлепшае відэа», «Найлепшае фота», «Самы яркі флэшмоб».
Акрамя таго, работы пераможцаў размесцяць на інтэрнэт-партале «Моладзь Магілёўшчыны» http://www.brsmok.mycity.by, а таксама ў сацыяльных сетках.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза