Кантэйнеры для паасобнага збору смецця могуць атрымаць усе домаўладанні прыватнага сектара Магілёва. Абласны цэнтр стаў першым такім горадам у Беларусі.
У Магілёве больш за 20 тыс. домаўладанняў. І да гэтага часу тут не было магчымасці арганізаваць раздзельны збор смецця. Цяпер жа на працягу года домаўладальнікам бясплатна выдадуць у карыстанне больш за 40 тыс. сучасных кантэйнераў для паасобнага збору смецця.
Ініцыятыву Магілёўскага спецаўтапрадпрыемства падтрымалі ў Міністэрстве ЖКГ. І на выдзеленыя грошы набылі ёмістую яркую тару.
Пакуль кантэйнеры, па два на домаўладанне, атрымліваюць жыхары цэнтральных вуліц. З паведамленнем і пашпартам іх чакаюць прама ў офісе спецаўтапрадпрыемства. Тут заключаюць дагавор, і адразу можна забіраць кантэйнеры. Народ на такую ідэю адгукнуўся.
Шэры кантэйнер – для адходаў, якія немагчыма перапрацаваць. Жоўты – для другасных матэрыяльных рэсурсаў.
Гэта ініцыятыва – не жэст добрай волі, а яшчэ адзін крок на экашляху. Усе выдаткі пралічаныя, і яны павінны акупіцца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 15:44
15.09.2025 - 09:08
Як развіваецца веласіпедная інфраструктура ў Магілёўскай вобласці, расказалі ў аблвыканкаме
12.09.2025 - 17:53
Магілёў адкрыў праграму святкавання Дня народнага адзінства маштабным аўтапрабегам
12.09.2025 - 14:14
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства, пройдзе ва ўсіх школах краіны 17 верасня
12.09.2025 - 09:46