Беларуска-Расійскі ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Нішскім універсітэтам Сербіі. Зацвярджэнне дакумента адбылося сёння ў Бялградскім універсітэце ў межах сербска-беларускага бізнес-форуму. Подпісы пад дагаворам паставілі рэктар БРУ Міхаіл Лусцянкоў і прарэктар па міжнародным супрацоўніцтве Нішскага ўніверсітэта прафесар, доктар філалагічных навук Весна Лопічыч.
Падпісанне дагавора з еўрапейскай ВНУ мае стратэгічнае значэнне для магілёўскай ВНУ, падкрэслілі ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Нішскі універсітэт – трэцяя па велічыні ВНУ Сербіі. Яна з’яўляецца шматпрофільнай, але сярод асноўных напрамкаў – тэхніка і тэхналогіі.
Дарэчы, толькі дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі афіцыйна былі заяўлены для падпісання дагавораў з сербскімі ўніверсітэтамі. Акрамя БРУ, гэта Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы.
Фота - bru.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48