Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ўрачыста адкрыецца 15 снежня на базе Бабруйскага аздараўленчага лагера «Мара». Хлапчукі і дзяўчынкі змогуць сустрэцца з казачнымі героямі, пагутарыць з Дзедам Марозам у яго ўтульным доме, пачаставацца духмянай гарбатай з блінамі, прыняць удзел у тэатралізаваным прадстаўленні, наведаць дом Бабы-Ягі, будан лесуна, пакатацца на санях ўладара халадоў і маразоў і многае іншае. Маляўнічая прырода, казачная атмасфера дазволяць займальна і цікава правесці час.
Як расказалі ва ўпраўленні па адукацыі, у гэты дзень тэатралізаваныя паказы пройдуць у 13.00 і 15.00. А з 21 снежня па 12 студзеня – у 11.00, 13.00 і 15.00.
Паводле папярэдняй узгодненасці, ёсць магчымасць правесці навагоднія паказы для арганізаваных груп дзяцей работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»