Па цэнтральных вуліцах Бабруйска 21 снежня пройдзе традыцыйнае тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак «Навагодні касплей».
Усе героі дзейства прыедуць на вакзал на цягніку. У 15.00 паміж чыгуначным і аўтавакзалам будзе сфарміравана калона. Яна пройдзе па вул. Інтэрнацыянальнай, а пасля зверне на вул. Кастрычніцкую і на пл. Леніна – да галоўнай ёлкі горада, дзе запаліцца святочная ілюмінацыя.
Вітаць жыхароў ля галоўнай ёлкі будзе жывы сімвал адыходзячага года. Для жыхароў і гасцей горада рыхтуюць шмат сюрпрызаў, у тым ліку канцэртныя выступленні. Таксама будуць арганізаваны гандаль і пункты грамадскага харчавання.
Забавы па душы знойдуць і дзеці ўсіх узростаў, і дарослыя. Удзел у святочных мерапрыемствах бясплатны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)