Семінар-практыкум для старшынь райвыканкамаў Магілёўскай вобласці адбудзецца 13–17 студзеня ў Чавускім раёне на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея». Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення па рабоце з кадрамі галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Дзмітрый Пярмінаў.
Вучоба аб’яднае практыку і тэорыю. Кожны дзень семінара будзе прысвечаны пэўнай тэматыцы – аграпрамысловаму комплексу, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, сацыяльнай сферы, выбудоўванню працы з кадрамі, актуальным пытанням эканамічнага развіцця Магілёўшчыны. У якасці лектараў перад слухачамі выступяць навукоўцы, кіраўнікі і начальнікі камітэтаў, упраўленняў абласнога ўзроўню. Акрамя таго, удзельнікі практыкума пройдуць медабследаванне, для іх арганізуюць лячэбна-прафілактычныя і культурна-спартыўныя мерапрыемствы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні