У Чэрыкаве сёння адкрыюць новы будынак раённай пракуратуры. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях саветнік юстыцыі Алена Шумейка.
Пракуратура раёна доўгі час размяшчалася ў пабудове канца 40-х гадоў мінулага стагоддзя, якая пасля была прызнана аварыйнай, у сувязі з чым адбыўся пераезд у будынак Чэрыкаўскага РАУС.
Новы будынак пабудаваны і здадзены пад ключ у самыя кароткія тэрміны дзякуючы прафесійнай і зладжанай рабоце спецыялістаў Касцюковіцкай ПМК № 260, якая выступала падрадчыкам будаўніцтва.
Двухпавярховы будынак абсталяваны з улікам сучасных тэндэнцый. Тут створаны неабходныя ўмовы для якаснай і эфектыўнай працы, набыта новая мэбля і аргтэхніка, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.
Камфортней стане і наведвальнікам пракуратуры. У новым будынку ёсць памяшканне для прыёму грамадзян, у тым ліку людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45