У Магілёве за мінулы год зарэгістравалі 1851 нованароджанага хлопчыка і крыху менш дзяўчынак – 1737. Самымі папулярнымі імёнамі для хлопчыкаў сталі Арцём, Максім, Міхаіл, Цімафей, Мацвей, Аляксандр, Данііл, Марк, Іван і Мікіта. У топ-дзясятку папулярных жаночых імёнаў у абласным цэнтры ўпершыню ўвайшла Аляксандра. Аднак абсалютнымі лідарамі гэтага спісу не першы год застаюцца Сафія і Соф’я. Далей –Ксенія, Ева, Аліса, Варвара, Дар’я, Ганна, Марыя, Алясандра і Мілана.
Як аказалася, далёка не ўсе імёны, абраныя пры нараджэнні, застаюцца з чалавекам на ўсё жыццё. Цікава, што ў абласным цэнтры набрала папулярнасць працэдура змены імя. За мінулы год у аддзел ЗАГСа з такой просьбай звярнулася каля 150 чалавек. Часцей за ўсё жаданне ўзаконіць новае імя выказваюць дзяўчаты ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў. Прычыны такога рашэння розныя: «Некамфортна са сваім імем або імя досыць складанае. Таму што бацькі крэатывілі, асабліва ў 2000-х гадах. Адпаведна, дзяўчаты зараз прымаюць рашэнне адкарэктаваць сваё імя. Выкарыстоўваюць таксама псеўданімы. На сённяшні дзень многія займаюцца творчасцю, вядуць уласныя блогі ў Інтэрнэце і таксама жадаюць, каб імя супадала з творчым псеўданімам. Заканадаўца такое права ім дае – яны гэтым правам карыстаюцца», – адзначыла начальнік аддзела ЗАГСа Магілёўскага гарвыканкама Галіна Аношка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2024 - 14:22
Форум па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Цяньцзін - Магілёў праходзіць у МДУ імя А.А. Куляшова
26.06.2024 - 09:22
Конкурс прафмайстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў міліцыі стартаваў у Магілёве
25.06.2024 - 18:50
25.06.2024 - 16:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 29 чэрвеня у Магілёўскай вобласці
25.06.2024 - 09:41
Новая тэлеперадача «Культурная сталіца» стартуе на тэлеканале «Беларусь 4» Магілёў»
25.06.2024 - 09:12