Падчас падрыхтоўкі да XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Міністэрства культуры праводзіць адбор прадстаўнікоў Беларусі на ўдзел у XVIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе.
Нядаўна ў Маладзёжным тэатры эстрады адбыўся другі этап адборачных тураў: экспертныя групы праглядалі прадстаўленыя прэтэндэнтамі відэаматэрыялы. У выніку вызначана 10 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору. У іх ліку тры артысты з Магілёва –Арына Пехцерава, Дзмітрый Пухоўскі, Ульяна Цішчанка.
Арына Пехцерава і Дзмітрый Пухоўскі займаюцца вакалам у Магілёўскім прадзюсарскім цэнтры «Анёлы дабра». Юныя таленты найбольш вядомыя як удзельнікі вакальнага тэлевізійнага конкурсу «Голас. Дзеці 6 сезон».

Ульяна Цішчанка – салістка вакальна-харавой студыі «Сузор’е».

Фінал нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў пройдзе 14 сакавіка ў Палацы культуры Ліды.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»