Новая спецыяльнасць «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў»з’явіцца з новага навучальнага года ў архітэктурна-будаўнічым каледжы ў складзе міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт». Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Плануецца, што набор на бюджэтную форму навучання ў першую групу складзе 25 чалавек. Прыём будзе ажыццяўляцца на аснове конкурсу сярэдняга бала дакумента аб адукацыі. Сферай прафесійнай дзейнасці спецыяліста стануць вытворчыя прадпрыемствы і арганізацыі, якія забяспечваюць праектна-будаўнічую, гаспадарчую і ахоўную дзейнасць, тэхнічную эксплуатацыю сістэм водазабеспячэння, водаадвядзення і аховы водных рэсурсаў.
Тэрмін навучання – 3 гады 7 месяцаў на аснове агульнай базавай адукацыі. Выпускнікам будзе прысвойвацца адна з кваліфікацый рабочага: «Лабарант хіміка-бактэрыялагічнага аналізу», «Машыніст помпавых установак», «Мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання», «Мантажнік вонкавых трубаправодаў», «Аператар ачышчальных збудаванняў», «Слесар аварыйна-аднаўленчых работ».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза