Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе выявіў парушэнні парадку завяршэння знешнегандлёвых аперацый у 25 арганізацыях рэгіёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Суб’екты гаспадарання і 28 службовых асоб, якія працуюць у гэтых арганізацыях, былі аштрафаваныя на Br171,4 тыс. З нядобрасумленных контрагентаў спагналі і прадугледжаныя кантрактамі няўстойкі.
Таксама былі прыняты меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недапушчэнні іх у далейшым.
У цэлым пратэрмінаваная запазычанасць замежных контрагентаў перад прадпрыемствамі Магілёўскай вобласці за студзень-лістапад мінулага года павялічылася на Br10,1 млн. (на 21,1%) і склала на 1 снежня 2019 года Br58 млн. Звыш 60% запазычанасці лічыцца за замежнымі партнёрамі арганізацый Бабруйска.
Выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні своечасовага завяршэння знешнегандлёвых аперацый знаходзіцца на пастаянным кантролі, падкрэсліў Юрый Фралоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00