У Магілёўскім аблвыканкаме прайшла пазачарговая 19-я сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Адной з падстаў сходу стала вызваленне старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Харытончыка ад займаемай пасады ў сувязі з прызначэннем яго намеснікам міністра прамысловасці. Таксама аднагалосна было падтрымана рашэнне Дзмітрыя Іванавіча аб датэрміновымспыненні паўнамоцтваў дэпутата аблсавета дваццаць восьмага склікання па Юбілейнай выбарчай акрузе №36.
Дзмітрый Харытончык з 2015 па 2018 год працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а пасля ўзначальваў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў.
Кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц адзначыў, што Дзмітрыя Іванавіча ўсе ведаюць як выдатнага спецыяліста. Узначальваючы Савет дэпутатаў, ён унёс велізарны ўклад у развіццё Магілёўскай вобласці. Яго прафесійныя і асабістыя якасці шмат у чым паўплывалі на рашэнне кіраўніцтва краіны даверыць Дзмітрыю Іванавічу пасаду ў міністэрстве.
У сваю чаргу Дзмітрый Харытончык выказаў упэўненасць: дэпутаты вобласці, не змяншаючы абаротаў, будуць рэалізоўваць планы, што паслужыць добрай асновай для далейшага ўмацавання дабрабыту Прыдняпроўскага краю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.09.2025 - 10:43
У Магілёве будуюць школу будучыні: басейн, цір і музейны пакой
23.09.2025 - 10:34
Астанкі з Казіміраўскага лесу: больш за палову ахвяр генацыду - жанчыны
23.09.2025 - 10:16
20 чалавек прадставяць Магілёўшчыну на V З'ездзе РДГА «Беларускае таварыства «Веды» ў Мінску
23.09.2025 - 09:37
Мінпрацы апублікавала графік кірмашоў вакансій для пажылых і інвалідаў па ўсёй краіне
23.09.2025 - 09:28
23.09.2025 - 09:12
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 27 верасня