Мсціслаўскі жыхар Сяргей Кудзікаў некалі змяніў інфарматыку на кавальскую справу і не шкадуе. Натхніў яго першы «Рыцарскі фэст» і знаёмства з клубамі рэканструкцыі.
Цяпер Сяргей – сам стваральнік «Мсціслаўскай харугвы». Ён вучыць дзяцей у мясцовым Доме рамёстваў і тлумачыць ім, што і ў эпоху смартфонаў высока цэняцца рэчы, зробленыя сваімі рукамі і з душой.
Кавальская справа – старадаўні і паважаны занятак. З даўніх часоў шанаваў народ кавалёў, лічачы іх волатамі, у чыіх руках жалеза і агонь становяцца паслухмянымі. Не кожнаму пад сілу утаймаваць такія стыхіі. А вось мсціслаўцу Сяргею Кудзікаву гэта ўдалося.
У 20 стагоддзі прамысловасць пацясніла саматужныя рамёствы, але сёння – у той час калі амаль кожны носіць міні-камп’ютар у сябе ў кішэні – цікавасць да іх вяртаецца. Прафесія каваля была і застаецца вельмі паважанай. Вакол яе да гэтага часу лунае арэол містыкі і загадкі. Але ёсць і больш прыземленыя прычыны стаць у наш час кавалём.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 10:24
За што Чавусы ўдастоены вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
25.04.2024 - 11:00
Што вырошчваюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС землях аграрыі Касцюковіцкага раёна