Дзіцячае аддзяленне Магілёўскай паліклінікі № 10 будзе пашырана. Гэта стане магчымым пасля рамонту трохпавярховай прыбудовы, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
«Першапачаткова на базе названай паліклінікі планавалася стварыць аддзяленне рэабілітацыі. Але з увядзеннем у працу абласной бальніцы медыцынскай рэабілітацыі неабходнасць у гэтым адпала. Цяпер прынята рашэнне размясціць у трохпавярховай прыбудовы дзіцячае аддзяленне», –заўважыў ён.
Будаўніцтва прыбудовы да паліклінікі пачалося ў 2002 годзе. «Цяпер праходзіць экспертыза і карэкціроўка праектна-каштарыснай дакументацыі. Пасля гэтага пачнуцца працы. Увядзенне ў эксплуатацыю новых плошчаў плануецца ў 2021 годзе. Абноўленае дзіцячае аддзяленне будзе па-сучаснаму абсталявана і дазволіць прымаць за адну змену 240 маленькіх пацыентаў. Зараз гэты паказчык–120 дзяцей за змену. Пашырэнне дазволіць палепшыць якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі не толькі жыхарам гэтага раёна, але і тым, хто цяпер карыстаецца паслугамі паліклінікі № 12. Акрамя гэтага, атрымліваць дапамогу тут будуць дзеці сельскіх раёнаў – усяго каля 3 тыс. чалавек», – падкрэсліў Аляксандр Старавойтаў.
На сённяшні дзень паліклініка № 10 абслугоўвае каля 45 тыс. дзяцей і дарослых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 17:16
Асабісты прыём грамадзян 15 траўня правядзе старшыня Магілёўскай абласной Рады дэпутатаў
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47