З пачатку лютага ў Магілёве курсіруе незвычайнае таксі. Да звыклых «шашачак» дадаўся надпіс «Таксі бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Тыя, хто ўжо пракаціўся ў такім таксі, ведае, у чым «фішка» маршруту. Пасажыры маюць унікальную магчымасць, правільна адказаўшы на пытанні па бяспецы, праехаць да пункта прызначэння бясплатна, пагутарыць з інспектарам МНС і атрымаць наглядна-выяўленчую прадукцыю.
«Бяспека–гэта галіна, якая патрабуе пастаяннага ўдасканалення як у метадах, так і ў формах навучальнага працэсу, – падкрэсліла суразмоўца. – Шалёны рытм жыцця не заўсёды дазваляе грамадзянам звярнуць увагу на бяспеку. Таму Магілёўскім абласным упраўленнем МНС была распрацавана і ўкаранёна новая форма работы з насельніцтвам, а таксі «Лідар–7820» пайшло насустрач і прадаставіла магчымасць рэалізаваць доўгатэрміновы праект».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:40
У Магілёве прыступілі да добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак
25.04.2024 - 16:05
Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы
25.04.2024 - 12:17
У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання