Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучана эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры будаўніцтве ў Магілёве значных дзяржаўных аб’ектаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Паводле яго слоў, у гэтай сферы выяўлены шэраг сур’ёзных недахопаў: наяўнасць больш за 160 аб’ектаў-даўгабудаў рознага прызначэння агульным коштам больш за Br170 млн., многія з якіх на працягу доўгага часу знаходзяцца ў нездавальняльным стане з прычыны неналежнага завяршэння асобных этапаў (чэргаў) будаўніцтва і іх няякаснага абслугоўвання, адсутнасць у дзяржаўных органаў дакладнай афіцыйнай статыстычнай інфармацыі аб агульнай колькасці аб’ектаў незавершанага будаўніцтва, неабходнасць удасканалення будаўнічага заканадаўства і іншае.
Вынікі кантролю разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта з удзелам прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, унесеныя зацікаўленым прапановы аб выпраўленні сітуацыі ўзятыя на кантроль.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52