На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 6 і 7 сакавіка адбудзецца прэм’ера аўтарскага спектакля Кацярыны Аверкавай «Без пудры». Спектакль прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня, паведамілі ў прэс-службе ўстановы культуры.
Як адзначылі суразмоўцы, 8 Сакавіка – дзіўнае свята, якога чакаюць з нецярпеннем прадстаўнікі абедзвюх палавін чалавецтва. Моцнай – з тым, каб павіншаваць сваіх мілых дам, а прыгожай – з тым, каб гэтыя віншаванні прыняць. Калектыў драмтэатра не застаўся ўбаку і падрыхтаваў асаблівы тэатральны падарунак – монаспектакль. Галоўная тэма пастаноўкі – аб’ект і прадмет адлюстравання – жанчына. Ролю паспяховай дамы іграе вядучая артыстка тэатра Галіна Лобанок.
Сучасная жанчына. У гэтых словах закладзена так шмат... грамадскіх чаканняў і клішэ. Яна эфектная, прыгожая, разумная, клапатлівая. Зробіць тысячу спраў за палову дня, каб у другой палове паспець яшчэ тысячу, а ўвечары раскажа пра гэта ў блогу і дадасць ідэальнае фота. Груз адказнасці зводзіць з розуму. А якая яна ў рэальнасці?
У сваім аўтарскім спектаклі «Без пудры» Кацярына Аверкава прапануе новы погляд тэатра на жаночы эталон. Кантата з дзвюх палярных сэнсавых частак расказвае аб шматграннасці жаночай сутнасці: тут ідэя womanpower зліваецца з душэўнай лірыкай.
6 сакавіка паказ адбудзецца ў межах юбілейнага вечара Галіны Лабанок. У праграме – ушанаванне актрысы і іншыя прыемныя сюрпрызы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»