Больш за Br1,6 млн заплацілі за 2019 год у бюджэт жыхары рэгіёна, якія здаюць жылыя і нежылыя памяшканні ў наём. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Як адзначылі суразмоўцы, у параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на Br99 тыс. Усяго на ўліку ў інспекцыях Магілёўшчыны знаходзіцца 9886 такіх грамадзян, што на 574 чалавекі больш, чым у мінулым годзе.
Найбольшая колькасць плацельшчыкаў у інспекцыях па Бабруйску – 2 574 чалавекі, або 26% ад агульнай колькасці, у Ленінскім раёне Магілёва –2 361 (23,9%), Кастрычніцкім раёне Магілёва – 1 635 (16,5%). Найменшая – у інспекцыях па Быхаўскім і Бабруйскім раёнах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52