Беларуская цэментная кампанія адкрыла ў Польшчы прадстаўніцтва-гандлёвы дом BKC-Polska Sp.zo.o., паведамілі ў БЦК.
«Узрослы ў 2019 годзе попыт на беларускі цэмент ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе прывёў да таго, што наша кампанія адкрыла ў пачатку гэтага года ў Польшчы сваё прадстаўніцтва. З яго з’яўленнем палепшылася лагістыка паставак, еўрапейскія партнёры з Польшчы, Германіі і іншых краін атрымалі магчымасць заключаць кантракты на прамыя пастаўкі», – адзначылі ў кампаніі.
Акрамя таго, БЦК прыняла ўдзел у Польшчы ў найбуйнейшым будаўнічым форуме BUDMA–2020, дзе прадпрыемствы холдынгу прадставілі ўвесь асартымент прадукцыі. Асаблівую цікавасць традыцыйна выклікаў цэмент, бо яго якасць пацверджана сертыфікатамі Расіі і Еўрапейскага Саюза. Па выніках выставы Беларуская цэментная кампанія заключыла больш за 20 папярэдніх дамоўленасцей аб пастаўках айчыннага цэменту ў Польшчу з прадпрыемстваў «Крычаўцэментнашыфер» і «Краснасельскбудматэрыялы».
Генеральны дырэктар ААТ «Крычаўцэментнашыфер» Уладзімір Карчэўскі лічыць, што ўдзел у гэтай выставе даў вельмі спрыяльныя вынікі. «Папярэднія дамоўленасці з патрабавальнымі да якасці цэменту польскімі партнёрамі дазваляюць смела казаць аб павелічэнні экспартных паставак у Польшчу з завода як мінімум на 10% у 2020 годзе», – падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00