Фінал абласнога этапу агляду-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе 4 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы, на базе якога адбудзецца мерапрыемства.
У 17.30 на сцэне КЗ «Магілёў» пачнецца канцэртная праграма, у якой прыме ўдзел больш за 20 творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Яны выступяць у вакальна-харавым, музычным, харэаграфічным, тэатральным, сольным выканальніцтве і інструментальных жанрах. На выставе дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва (адкрыецца ў 16.30) сваю творчасць прэзентуюць 24 удзельнікі. Найлепшыя прадставяць Магілёўшчыну падчас заключнага этапу фестывалю, які адбудзецца ў маі ў Мінску.
Суразмоўцы дадалі, што ў занальных праглядах у Чэрыкаве (19 лютага), Бабруйску (20 лютага) і Магілёве (26 лютага) прынялі ўдзел каля 800 калектываў, індывідуальных выканаўцаў з устаноў культуры і адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў, прафкамаў прадпрыемстваў усіх раёнаў і гарадоў вобласці.
Мэтай агляду-конкурсу з’яўляецца героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва, арганізацыя вольнага часу ветэранаў, павышэнне мастацкага ўзроўню выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры ветэранскіх аматарскіх калектываў, папаўненне іх рэпертуару найлепшымі ўзорамі айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы, Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў, Магілёўская абласная арганізацыя ветэранаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве