Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава пачаў працу па стварэнні новай экспазіцыі ў межах праекта «Настальгія». Жыхароў горада на Дняпры запрашаюць паўдзельнічаць у яе фарміраванні.
«У многіх дома ўсё яшчэ жывуць рэчы часоў СССР. Яны выклікаюць настальгію ў людзей, народжаных у гэты перыяд, а таксама цікавасць у аматараў гісторыі, – адзначылі ва ўстанове культуры. – Прыходзьце да нас і прыносіце з сабой прадметы інтэр’еру, паштоўкі, цацкі, тэхніку і іншае, каб падзяліцца ўспамінамі з іншымі. Кожны прадмет будзе ўпрыгожваць выставачны праект і радаваць наведвальнікаў музея».
Усе рэчы ў цэласці і захаванасці вернуцца да ўладальнікаў пасля заканчэння праекта, а самыя актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на адкрыццё выставы «Настальгія» і атрымаюць квіткі на «Ноч музеяў 2020».
Прадметы для фарміравання экспазіцыі можна прынесці да 20 красавіка.
Больш падрабязна аб праекце можна даведацца па тэлефонах: (80222) 31-04-25; +375-29-147-30-18.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»