Студэнткі спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» Аліна Нікалаенка і Кацярына Наркевіч пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Лагістыка і арганізацыя вытворчасці» Ларысы Наркевіч сталі прызёрамі I Усерасійскага конкурсу стратэгічнага і праектнага кіравання «Стратэгія развіцця Расіі» і XIX Усерасійскай алімпіяды развіцця народнай гаспадаркі Расіі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі БРУ.
Паводле слоў суразмоўцаў, серыя алімпіяд і конкурсаў была арганізавана Маладзёжным саюзам эканамістаў і фінансістаў Расіі і праходзіла ў 2019 годзе.
«Высокі ўзровень і якасць падрыхтоўкі выяўляецца ў поспехах нашых студэнтак на навуковай ніве, перамогах у розных конкурсах і алімпіядах, – адзначылі ў адміністрацыі навучальнай установы. – Транспартная лагістыка–адна са спецыяльнасцей інжынерна-эканамічнага профілю, падрыхтоўка па якой вядзецца на эканамічным факультэце ўніверсітэта. Яе выпускнікі валодаюць шырокім спектрам кампетэнцый, якія дазваляюць упэўнена адчуваць сябе ў дынамічным свеце, а падрыхтоўка адрозніваецца міждысцыплінарнасцю, паколькі студэнтам даводзіцца асвойваць найшырэйшы спектр эканамічных і тэхнічных дысцыплін, валодаць на высокім узроўні замежнымі мовамі, разбірацца ў заканадаўстве дзяржаў блізкага і далёкага замежжа».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 11:19
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»